Беларуская Служба

У Беларусі прайшла сустрэча прадстаўнікоў Украіны і РФ  па пытанні ваеннапалонных  

25.08.2025 11:54
У сустрэчы таксама ўдзельнічала былая міністарка працы сацыяльнай палітыкі Беларусі, а цяпер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Касцевіч.
У Беларусі прайшла сустрэча прадстаўнікоў Украіны і РФ  па пытанні ваеннапалонных  Фота з ТГ-канала Т. Маскальковай

Упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова паведаміла, што пры пасярэдніцтве беларускай боку правяла сустрэчу з украінскім калегам. Судзячы па фота, размешчаным чыноўніцай пуцінскага рэжыму яе ТГ-канале, мерапрыемства адбылося на тэрыторыі Беларусі. У сустрэчы таксама ўдзельнічала былая міністарка працы сацыяльнай палітыкі Беларусі, а цяпер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Касцевіч.

«Пры пасярэдніцтве беларускага боку мы правялі сустрэчу з прадстаўніком офіса ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека. Абмеркавалі пытанні ўзаемнага ўз’яднання сем’яў, наведвання палонных, фармавання для іх пасылак. Абмяняліся лістамі ад палонных для іх родных», — напісала Маскалькова. Офіс украінскага амбудсмена гэтую інфармацыю пакуль не каментаваў.

Нагадаем, напярэдадні адбыўся абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй у формуле 146 на 146. Украінскі бок, сярод іншага, вярнуў дадому і восем грамадзянскіх, у тым ліку мэра Херсона Уладзімера Нікалаенку, захопленага акупантамі на пачатку ўварвання ў 2022 года. 

эж